Гарадзенцы Pet Nihil даведаліся пра кліп на сваю песню з сеціва

Размещено: 2-11-2012, 15:25

Вакаліст гурта Юры Лакціёнаў кажа, што яго паходжанне для іх саміх стала загадкай.

“Спасылку на тое, што на нашу песню “Existence” зняты кліп, даслала нам адна дзяўчына. Як аказалася, гэта аматарка нашай творчасці, якая яго і зняла. Яна хоча захаваць таямніцу. Я спрабую з ёй размаўляць праз сацыяльную сетку, але яна слаба выходзіць на кантакт. Кажа, што працуе на тэлебачанні і сапраўды бачна, што яна умее здымаць падобныя рэчы”.

Гэты кліп стаў першым прафесійным кліпам, знятым за 12 год існавання гурта. На дадзены момант у гурта тры альбомы: “Tanatos” (2002), “Saint Lie” (2004), “Acoustic 2010” і гурт не збіраецца кідаць сваю творчасць .

Заўтра, 3 лістапада ў мінскім Rocker Bar гарадзенцы разам з іншымі музыкамі выступяць з канцэртам пад агульнай назвай “DESTROYERS - 9 год у пекле”.
Пачатак канцэрта ў 18.00.

(с) Сяргей Апановіч

http://t-styl.info/by/114/news/8970/Гарадзенцы-Pet-Nihil-даведаліся-пра-кліп-на-сваю-песню-з-сеціва.htm



Ключевые теги: Pet Nihil

Другие новости по теме:
Категория: Распечатать